Бітва пад Воршай (1508)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бітва пад Воршай
Дата: 13 ліпеня 1508
Месца: Ворша
Вынік: перамога войскаў ВКЛ
Супернікі
Вялікае княства Маскоўскае
Камандуючыя
Васіль III

Бі́тва пад Во́ршай — бітва войска Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага супраць войска Маскоўскага княства, якая адбывалася 13 ліпеня 1508 году ў ходзе пятай літоўска-маскоўскай вайны (1507—1508).

Перадумовы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літоўскія войскі на чале зь вялікім гетманам Канстанцінам Астроскім пры падтрымцы 5000 польскіх наймітаў ваяводы люблінскага Мікалая Фірлея сканцэнтраваліся ў ваколіцах Наваградку. Мэтай літоўска-польскага войска было вызваленьне Смаленску ад маскоўскага войска, што аблажыла цьвердзь.

Падзеі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Атрымаўшы зьвесткі пра падыход літоўскага войска, князь маскоўскі Васіль III зьняў аблогу Смаленску і рушыў на Воршу. Калі высьветлілася, што Астроскі набліжаецца да маскоўскіх пазыцыяў, Васіль III пастанавіў адступіць за Дняпро, каб ударыць у момант пераправы літвінаў праз раку.

Астроскі накіраваў вялікі аддзел празь неахоўваны брод на Дняпры з заданьнем нападу на абоз маскалёў, а галоўнымі сіламі выканаў адцягвальны манэўр. Выдзелены аддзел, пераправіўшыся цераз раку, быў аточаны пераважаючымі маскоўскімі сіламі, аднак здолеў зь цяжкасьцямі прабіцца на правы бераг. Бітву перарваў надыход цемры. Астроскі намерваўся атакаваць адразу па ўзыходзе сонца, аднак маскоўскае войска ўночы адышло з займаных пазыцыяў на ўсход.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Mała encyklopedia wojskowa. — Warszawa: 1970 Т. II.
  • Władysław Pociecha. Mikołaj Firlej // . — Polski Słownik Biograficzny. — Kraków: 1948—1958 Т. VII. — С. 8—10.