Бібічанка
Выгляд
Бібічанка лац. Bibičanka | |
Bibiczanka | |
Ручай Бібічанка ўзімку | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вусьце | Пронднік |
Краіны басэйну | Польшча |
Вобласьці | Малапольскае ваяводзтва |
Даўжыня | 7,94 км |
Плошча басэйну | 10,86 km² |
Бібіча́нка (па-польску: Bibiczanka) — ручай, прытока Бялухі, даўжынёй 7,94 км і плошчай вадазбору 10,86 км².
Рачулка працякае ў Малапольскім ваяводзтве. Выцякае ў паўночнай частцы вёскі Бібіцы на вышыні каля 300 мэтраў над узроўнем мора, каля мяжы вёскі з Воляй Захарашоўскай. Цячэ празь Бібіцы і Кракаў, упадае ў Бялуху (Пронднік) у раёне Пронднік Бялы.
Даліна ручая мае асымэтрычную будову (левыя схілы стромкія, правыя спадзістыя), бо ляжыць на тэктанічным разломе. Ручай праходзіць па мяжы двух макрарэгіёнаў — Кракаўска-Чанстахоўскага ўзвышша (341,3) і Нідзянскай катлавіны (342,2) — і адпаведна двух мэзарэгіёнаў: Олкускага ўзвышша (341,32) і Прашавіцкага плято (342,23).