Перайсьці да зьместу

Бялінскія гербу Шэліга

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бялі́нскія гербу Шэліга (па-польску: Bielińscy herbu Szeliga; па-расейску: Белинские) — польскі шляхецкі род гербу Шэліга. Паводле Адама Банецкага прозьвішча паходзіць ад Бяліна ў Раўскім ваяводзтве, якім у 1579 годзе валодалі Готард і Пётар Бялінскія. Адна з галінаў у 1825 годзе атрымала графскі тытул у Расейскай імпэрыі. З роду найбольш вядомы — Пётар Бялінскі, прэзыдэнт соймавага суду ў 1827 годзе.

  • Клемэнс (1446);
  • Барбара, дачка Клемэнса, жонка Мікалая Касьмяжоўскага (1489);
  • Пётар, дваранін каралеўскі, стольнік сахачэўскі 1550;
  • Сэбастыян зь Бялін (1588);

Аляксандар (? — да 1685), ж. — Малгажата з Адалінскіх

  1. Адам (?-да 1715), у 1685 набыў у Зьбіеўскіх Кемблаў у касьцянскім павеце, ж. – Барбара з Пагажэльскіх
    1. N., м. – Геранім Калачкоўскі, судзьдзя ўсхоўскі
    2. Марыяна Вікторыя, законьніца
    3. Якуб
    4. Аляксандар (?-да 1749), падстолі познанскі 1724, кашталян лендзкі 1734, у 1718 набыў у братоў частку Кемблава. Ж. – 1) Ядзьвіга Керская, д. Францішка й Дароты з Закжэўскіх; 2) Альжбета з Вэрбна Паўлоўская
      1. (ад 1 жонкі) Станіслаў, ж. – Марыяна з Рагалінскіх
        1. Пётар (1754-1829), у 1827 прэзыдэнт соймавага суду. Ж. – 1784 Тэадора з Рагалінскіх, ваявадзянка інфлянцкая, разьведзеная з Фэліксам Лубенскім, накельскім старостам.
          1. Ян Нэпамуцэн Уладыслаў (1788, Кемблаў-?), сэнатар-кашталян 1827, лоўчы двору Царства Польскага 1830. Ж. – Віргінія з Дабжыцкіх
            1. Ян (1818-1833), пахаваны ў Касьцёле Сьвсьв. Пётра й Паўла ў Кракаве
            2. Віргінія (?-1897), пахаваная ў Гродзьцу
        2. Зузана (1755, Відзімеж-?), м. – граф Караль Езерскі
      2. (ад 2 жонкі) Адам, уладар Кемблава 1758
    5. Анджэй
    6. Антоні
    7. Геранім
    8. Ян


Аляксандар, у 1761 прадаў родавы маёнтак Радкаў (лялёўскі павет) Вайчынскаму, ж. — Катажына з Хмялінскіх

  1. Флярыян Каятан (1755, Радкаў-?), ж. – Малгажата з Дабжалеўскіх
    1. Юліян Валенты (1787, Баровая-?), палкоўнік і шэф 3-га палку стральцоў польскіх
  2. Войцех, падпісаў дамову з Бзоўскім у 1776


Караль, ж. — Тарэса Тжцінская

  1. Адам, ж. - Карноўна
    1. Аляксандар, прэзыдэнт дырэкцыі Земскага крэдытовага таварыства ў Любліне
      1. Адам, ж. – Зоф’я Заранская
        1. Аляксандар
        2. Марыя
        3. Зоф’я
      2. Антоні, ж. – Марыя Ясенская
        1. Густаў
        2. Крыстына
        3. Адам
      3. Ядзьвіга, м. – Ян Страйноўскі