Бэн О’Конар (раварыст)
Бэн О’Конар | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Дата нараджэньня | 25 лістапада 1995[1] (28 гадоў) |
Месца нараджэньня | |
Краіна | |
Рост | 188 см |
Вага | 66 кг |
Спартовая інфармацыя | |
Клюб | Дэкатлён — AG2R-Ля-Мандыяль |
Прафэсійныя клюбы | |
2015 2016 2017—2020 2021— | Навітас-Саталіст Авантыль Айзаўэар Спорт Дымэйншн Дэйта Дэкатлён — AG2R-Ля-Мандыяль |
Бэн О’Конар (па-ангельску: Ben O’Connor; нар. 25 лістапада 1995 году) — аўстралійскі шасэйны раварыст, які выступае за каманду «Дэкатлён — AG2R-Ля-Мандыяль».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У траўні 2018 году быў уключаны ў стартавы сьпіс каманды на Джыра д’Італію 2018 году[2]. На пачатку 19-га этапу ён займаў 12-е месца ў генэральнай клясыфікацыі, але падчас заезду паваліўся з ровара і зламаў раменьніцу. Гэта вымусіла яго зьняцца з гонкі[3].
У 2019 годзе ён браў удзел у двух Гранд турах, як то у Джыры д’Італіі і Вуэльце Гішпаніі. У 2020 годзе на Джыра д’Італіі ён здабыў сваю першую перамогу на этапах Вялікага тура[3]. У кастрычніку 2020 году О’Конар падпісаў кантракт з камандай «AG2R-Сытраэн»[4]. Раварыст выйграў дзявяты этап Тур дэ Франс 2021 году пасьля таго, як сышоў у адрыў, а затым самотна праехаў апошнія 17 кілямэтраў горнага этапу. Гэтая перамога ўзьняла яго на другое месца ў генэральнай клясыфікацыі[5]. Агулам тур скончыў на чацьвертым месцы ў агульным заліку[6].
У 2024 годзе О’Конар здабыў перамогу на шостым этапе Вуэльты Гішпаніі пасьля таго, як выправіўся ў доўгі адзіночны адрыў. Дзякуючы гэтай перамозе спартовец апрануў чырвоную кашулю лідэра, маючы чатыроххвілінную перавагу над астатнімі раварыстамі. Аўстраліец трымаў лідэрства ажно да 19 этапу гонкі, калі саступіў першы радок трохразоваму чэмпіёну гішпанскага туру Прымажу Роглічу, але абараніў сваё другое месца на подыюме да сканчэньня турніру.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ben O'CONNOR // https://www.uci.org/rider-details/97805
- ^ «2018: 101st Giro d’Italia: Start List». ProCyclingStats.
- ^ а б «Tears and grit: Why Ben O’Connor’s Giro stage win meant so much». CyclingTips.
- ^ «Ben O’Connor joins the AG2R Citroën Team». AG2R La Mondiale.
- ^ «O’Connor jumps up to second overall with stage 9 win at the Tour de France». Cycling Tips.
- ^ «O’Connor creates history with fourth at debut Tour de France». SBS Cycling Central.