Быстрая (басэйн Нёмана)
Выгляд
| Быстрая | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Кляцішча |
| Вусьце | Вуса |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Наваградзкі раён і Стаўпецкі раён |
| Даўжыня | 15 км |
| Плошча басэйну | 28 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 0,5 ‰ |
Бы́страя — рака ў Стаўпецкім раёне Менскай вобласьці і Наваградзкім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток ракі Вусы (басэйн Нёману). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 28 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5‰.
Пачынаецца на паўднёвым захадзе ад вёскі Кляцішча Стаўпецкага раёну ў лясным урочышчы Крывуха, цячэ празь лес. Абалона на ўсім працягу забалочаная, у сярэдняй плыні мэліяраваная. Упадае ў Вусу (у нізоўі называецца Шубіна-Нёманскі канал) за 3 км на паўднёвы захад ад вёскі Галяндэрня.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 78