Бучэдзкі Сьфінкс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бучэдзкі Сьфінкс

Бучэдзкі Сьфінкс (па-румынску: Sfinxul din Bucegi) — натуральная скальнае ўтварэньне ў гарах Бучэджы, на тэрыторыі прыроднага парку Бучэджы (Румынія)[1].

Знаходзіцца на вышыні 2216 мэтраў над узроўнем мора. Сваёй незвычайнай формай, абрысамі нагадвае скульптуру старажытнаэгіпецкага сьфінксу. Бучэдзкі Сьфінкс утвораны дзякуючы ўзьдзеяньню ветравой эрозіі пясчаніка і вапняка, зь якіх складаецца скала. Існуюць і містычныя вэрсіі аб зьяўленьні «асобы» на скале[2][3].

Бучэдзкі Сьфінкс, разам са скаламі Бабеле, уваходзіць у сьпіс Сямі прыродных цудаў Румыніі[4][5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бучэдзкі Сьфінкссховішча мультымэдыйных матэрыялаў