Будзьма беларусамі (мультфільм)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 22:48, 15 чэрвеня 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Будзьма беларусамі

Кадр з мультфільму
Тып мультфільму анімацыйны фільм
Рэжысэр Юлія Рудзіцкая
Аўтар сцэнару Лявон Вольскі
Ролі агучвалі Аляксандар Памідораў, Лявон Вольскі
Кампазытар Лявон Вольскі
Аніматары Юлія Рудзіцкая
Краіна Нацыянальны сьцяг Беларусі Беларусь
Прэм’ера 28 траўня 2011

Будзьма беларусамі — першы прафэсійна зроблены анімацыйны фільм беларускай мовай, прысьвечаны гісторыі Беларусі ад «пачатку часоў» да 1991 году. Мультфільм зьяўляецца прадуктам супольнага праекту «БудзьмаTUT», культуралягічнай кампаніі «Будзьма беларусамі!» і інтэрнэт-парталу «TUT.BY». Аўтар ідэі твора — Юлія Ляшкевіч, мастак-аніматар — Юлія Рудніцкая, аўтар тэксту — Лявон Вольскі, вакал — Аляксандар Памідораў.

Афіцыйна абвешчаная мэта праекту — зацікавіць шырокае кола гледачоў гісторыяй і культурай беларускага народу. З мэтай асучасваньня матэрыялу, гукавы рад мультфільму выкананы ў форме чытаньня рэпу, тэкст якога апісвае асноўныя падзеі ў гісторыі беларускай дзяржаўнасьці і беларусаў.

Пасьля афіцыйнага выхаду 28 траўня 2011 году за некалькі дзён мультфільм стаў найбольш прагляданым відэа ў беларускім сэгмэнце Інтэрнэту, а таксама ўвайшоў у дзясятку рэйтынгу сайта YouTube.

Вонкавыя спасылкі