Брэмэнскія музыкі
Брэмэнскія музыкі | |
Die Bremer Stadtmusikanten | |
Бронзавая статуя «Брэмэнскіх музыкаў» каля будынку Брэмэнскай ратушы, узьведзеная ў 1953 годзе Гэрхардам Марксам | |
Жанр: | казка |
---|---|
Аўтар: | Браты Грым |
Мова арыгіналу: | нямецкая |
Публікацыя: | 1819 |
Электронная вэрсія |
«Брэ́мэнскія музы́кі» (па-нямецку: Die Bremer Stadtmusikanten) — казка братоў Грым пра вандроўных музыкаў.
Зьмест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўныя героі казкі — пакрыўджаныя сваімі гаспадарамі асёл, сабака, кот і певень выпраўляюцца да гораду Брэмэну, каб стаць гарадзкімі музыкамі.
Толькі яны ме маглі за адзін дзень дайсьці да Брэмэну і вырашылі застацца на ноч у лесе. Асёл і сабака ляглі спаць пад вялікім дрэвам, кот уладзіўся на ветцы, а певень узьляцеў на самую верхавіну — там яму здавалася больш за ўсё бясьпечней.
Запыніўшыся ў лесе, яны знаходзяць хаціну з разбойнікамі. Брэмэнскія музыкі ўзьбіраюцца адзін на аднаго й пачынаюць лямант: асёл пачаў раўці, сабака — брахаць, кот — мяўкаць, певень — сьпяваць. Разбойнікі са страху ўцяклі.
Кожны з Брэмэнскіх музыкаў кладзецца спаць як падабаецца і звык: асёл кладзецца ў двары на кучы сьмецьця, сабака — за дзьвярамі, кот — на камінцы, а певень садзіцца на дах хаціны разбойнікаў.
Пазьней гэтай ноччу атаман разбойнікаў дасылае аднаго з чальцоў банды паглядзець, хто ўсё ж захапіў іхнюю хаціну. Але разведніка царапае кот, кусае сабака, брыкае асёл, а певень голасна гамоніць з даху. Апанаваны страхам разбойнік прыбягае да атамана і распавядае, што хату захапілі жудасныя стварэньні. Разбойнікі больш не наважваюцца вяртацца, а брэмэнскія музыкі засталіся жыць у лясной хаціне.
Экранізацыя (выбарачна)
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1922: The Four Musicians of Bremen (па-беларуску: Чатыры музыкі з Брэмэну), ЗША, рэжысэр: Ўолт Дыснэй, 7 хвілін — анімацыйны фільм.[1]
- 1969: Бременские музыканты (па-беларуску: Брэмэнскія музыкі), СССР, рэжысэр: Васіль Ліванаў, 21 хвіліна — анімацыйны фільм.
- 2009: Die Bremer Stadtmusikanten (па-беларуску: Брэмэнскія музыкі), ФРН, тэлекампанія ARD, рэжысэр: Дырк Рэгель, 60 хвілін — мастацкі фільм.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Брэмэнскія музыкі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў