Перайсьці да зьместу

Браціслаўская дэклярацыя (1968)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Заява камуністычных і рабочых партыяў сацыялістычных краінаў — дакумэнт, укладзены на канфэрэнцыі ў Браціславе (Чэхаславацкая сацыялістычная рэспубліка) 3 жніўня 1968 року прадстаўнікамі камуністычных і рабочых партыяў Баўгарыі, Вугоршчыны, Польшчы, СССР, Усходняе Нямеччыны ды Чэхаславаччыны[1]. Дэклярацыя зьявілася ў адказ на Праскую вясну. Яна пацьвярджала непахісную адданасьць марксізму-ленінізму і міжнароднаму пралетарыяту, абвяшчала заклятую барацьбу з «буржуазнай» ідэалёгіяй ды ўсімі «антысацыялістычнымі» сіламі[2]. Савецкі Саюз таксама абвясьціў пра свой намер абараняць сацыялізм у тым ліку з дапамогай вайсковай сілы пры пагрозе павароту любой зь дзяржаваў Варшаўскай дамовы да капіталістычнага шляху разьвіцьця[3].

  1. ^ International Legal Materials 1968. С. 1280—1282.
  2. ^ The Prague Spring in Czechoslovakia 1968 (анг.) OnWar.com Праверана 8 кастрычніка 2019 г.
  3. ^ Попов Василий Петрович. «Пражская весна» (рас.) Большая ничья [СССР от Победы до распада]. ВикиЧтение. Праверана 8 кастрычніка 2019 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]