Бранябойны знарад
Выгляд
Бранябойны знарад — боепрыпас, прызначаны для барацьбы са сродкамі суперніка, абароненымі бранёй, напрыклад, з бронетэхнікай, караблямі, шрубалётамі. Па сваёй будове бранябойныя знарады ў сваю чаргу падпадзяляюцца на калібэрныя, падкалібэрныя са сталым ці адлучаючымся паддонам, каморныя і суцэльныя, тупагаловыя і вострогаловыя, з бранябойнымі і балістычнымі наканечнікамі.
Асноўнай баявой уласьцівасьцю бранябойных знарадаў зьяўляецца бронепрабіваемасьць. Страты мэцы дасягаюцца толькі за кошт кінэтычнай энэргіі знарада.
Пашкоджаньні наносяцца фрагмэнтамі знарада і аскепкамі брані мэты.
|