Ботвін
Выгляд
Ботвін | |
Сьвяты | |
---|---|
Памёр | 785 або 786 |
Ботвін (лац. Botuuinus[1], анг. Botwine; ? — каля 785 або 786) — абат кляштараў у Нартумбрыі, Сьвяты.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў сьвятаром, а пазьней і абатам кляштару Рыпану. Англасаксонская хроніка занатавала яго сьмерць у 780-х гадох (відаць, у 786 годзе) у адным з трох кляштарных абітаў Рыпану[2].
Пісьменьнік канца X — пачатку XI стагодзьдзяў Бэртфэрт з Рэмсі ў сваім «Vita sancti Oswaldi» сьцьвярджаў, што Освальд Вустэрскі, арцыбіскуп Ёркскі, знайшоў мошчы Ботвіна ў кляштары Рыпану. Освальд зрабіў рэліквіяр, у які зьмясьціў рэліквіі Ботвіна разам з Ўілфрыдам, Татбэртам, Альбэртам, Зігерэдам і Вільдэнам.