Бутвін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Бутывін»)
Butwin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Buto + Wino
Іншыя формы
Варыянт(ы) Ботвін, Буцьвін, Ботвінь, Батвіні
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Бутвін»

Бутвін (Ботвін, Ботвінь, Батвіні, Бацьвін), Буцьвін — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Бутвін або Ботвін (Butwin, Botwin[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -бут- (-бот-) (імёны ліцьвінаў Бутвід, Бутрык, Вільбут; германскія імёны Botvid, Butariks, Willebut) паходзіць ад усходнегерманскага but- з значэньнем 'корань, камель' (гепідзкае butilo 'камель')[3], а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Людвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Liuduin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: чоловеки конюховъ илкговъскихъ на имя… Богдана Бутвиновича (12 студзеня 1520 году)[5]; дворанина нашого Ивана Ботъвинъевича (5 чэрвеня 1529 году)[6]; бояре наши Вольчаские Яковъ а Романь Ботвиневичи… тыхъ вышей менованыхъ бояръ то есть Ботвиневъ (чэрвеня 1560 году)[7]; у волости Меречскои сорокъ и чотыри чоловека конюховъ и тяглыхъ людеи илъкговъскихъ… Богдана Бутьвиновича (16 лютага 1566 году)[8]; Ульяна Батвиновая (29 лістапада 1592 году)[9]; Село Кошелево. <…> Федько Ботвиновичъ (20 лютага 1640 году)[10]; урожоный панъ Авдей Ботвині… отъ пана Лукаша Ботвині… пана Яна Ботвиня… пана Яроша Ботвиню (12 лютага 1663 году)[11]; zemianin j-go krolewskiey msci, woiewodstwa Mscisławskiego j-go msc pan Lukasz Botwini (12 траўня 1663 году)[12]; земянинъ его кор. млсти, воеводства Мстиславского, панъ Лукашъ Ботвини (14 траўня 1663 году)[13]; na pana Michala Jakubowicza Botwina (30 траўня 1680 году)[14]; Botwiniszki (1744 год)[15].

Носьбіты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Бутвіны і Бутвіновічы — літоўскія шляхецкія роды[17].

У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся вёска Ботвінішкі (Ботвинишки) у Віленскім павеце і каралеўская дзяржава Бутвінішкі (Бутвинишки) у Троцкім ваяводзтве[18].

На гістарычнай Ашмяншчыне існуюць вёскі Боцьвіны і Бацьвінавічы, на гістарычнай Рэчыччыне — Бацьвінава, на гістарычнай Віленшчыне — Батвінішкі.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Verdeutschungsbücher des Allgemeinen deutschen sprachvereins. — Berlin, 1900. S. 33.
  2. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 323, 1609.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 16.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 208.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 7 (1506—1539). — Vilnius, 2011. P. 471.
  7. ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 216.
  8. ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 44 (1559—1566 гг.). — Менск, 2001. P. 115.
  9. ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 438.
  10. ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 5. — СПб., 1853. С. 59.
  11. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 17. — Витебск, 1888. С. 190—191.
  12. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 17. — Витебск, 1888. С. 206.
  13. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 17. — Витебск, 1888. С. 208.
  14. ^ Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске. Вып. 17. — Витебск, 1888. С. 230.
  15. ^ Diecezja Wileńska, 1744, Pawet, 20 лютага 2011 г.
  16. ^ Яўген Анішчанка, Митковщина, Крево, Залесье, Кривляны, Козловщина инвентарь, Архіў гісторыка Анішчанкі, 12 чэрвеня 2016 г.
  17. ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Б, Згуртаваньне беларускай шляхты
  18. ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 38, 53.