Берасьце (аэрапорт)
Берасьце | |
IATA: BQT – ICAO: UMBB | |
Асноўнае | |
---|---|
Тып аэрапорту | грамадзкі |
Аэрапорт «Берасьце» (Тэльмы новыя) — аэрапорт, разьмешчаны ў 12 км ад Берасьця.
Першая чарга аэрапорта была пабудаваная ў 1976 годзе, а з 1986 году функцыянуе аэравакзальны комплекс[1].
Аэрапорт першай катэгорыі, мае адну ўзьлётна-пасадачную паласу даўжынёй 2620 м і шырынёй 42 м, якая дазваляе прымаць цяжкія авіяляйнэры, узьлётная вага да 400 тон. У 1993 годзе аэрапорту прысвоены статус міжнароднага[1].
Аэрадром адносіцца да аэрадрома клясы «У» і ўваходзіць у аэрапорт IV клясы. Адкрыты для міжнародных палётаў. Дапушчаны да эксплюатацыі самалётаў Ан-124, Ан-72, Іл-76, Ту-154, Як-42, Boeing 737, Boeing 757—200, Boeing 767-200, А-310-200, А-310-300 і клясай ніжэй, а таксама гэлікоптэраў усіх тыпаў без абмежаваньняў. У аэрапорце маецца мытны склад часовага захоўваньня[1].
Аэрапортны комплекс прапускной здольнасьцю 400 пасажыраў у гадзіну[1] ўключае ў сябе камэры захоўваньня, мэдпункт, пакой «маці і дзіцяці», гасьцініцу на 50 месцаў з аўтастаянкай.
Аэрапорт «Берасьце» абслугоўвае самалёты авіякампаній штодня з 8.30 да 16.30[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |