Перайсьці да зьместу

Берагоўцы (археалягічны помнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Берагоўцы — археалягічны помнік: курганны могільнік паміж вёскамі Берагоўцы і Сарокі (Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласьць). Датуецца VI—VII стагодзьдзямі.

22 насыпы вышынёй 0,8—1,9 м, дыямэтрам 5—12 м. У 1960 годзе дасьледавала К. Т. Кавальская, у 1975 годзе абсьледаваў Міхась Ткачоў. У адным насыпе выяўлена пахаваньне па абраду трупаспаленьня.

Знойдзены ляпная кераміка, жалезныя нажы, В-падобная спражка і інш.

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  413В000614
  • Берагоўцы // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А ― К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. — 492, [1] c. — С. 102. — ISBN 978-985-11-0353-5.