Белорусская лесная газета
Белорусская лесная газета | |
Тып | штотыднёвая |
---|---|
Заснавальнік | Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь |
Уладальнік | Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь |
Краіна | |
Галоўны рэдактар | Аляксандар Цыбульскі |
Заснаваная | 1994 (30 гадоў таму) |
Мова | беларуская, расейская |
Штаб-кватэра | Менск, вул. Матусевіча, 23 |
ISSN | 1993-2219 |
Афіцыйны сайт | lesgazeta.by |
«Белорусская лесная газета» (па-беларуску: Беларуская лясная газэта) — беларуская газэта па лясной гаспадарцы. Заснаваная Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Выдаецца з 1994 году. Выходзіць штотыдзень у чацьвер.
Выдаецца на 16-ці палосах фармату А-3, а двойчы на месяц — на 24 поўнакаляровых палосах. Наклад газэты — больш за 28 тысячаў асобнікаў. Зьяўляецца адзіным у рэспубліцы пэрыядычным штотыднёвым выданьнем, якое працуе па ўсёй праблематыцы лесагаспадарчага і дрэваапрацоўчага комплексаў Беларусі.
Сярод пастаянных падпісчыкаў «Белорусской лесной газеты» усе без выключэньня прадпрыемствы і ўстановы сыстэмы Міністэрства лясной гаспадаркі краіны, лесапрамысловыя, дрэваапрацоўчыя вытворчасьці, гандлёва-закупачныя арганізацыі, мэблевыя фабрыкі і іншыя прадпрыемствы розных формаў уласнасьці. Значнае месца ў яе публікацыях адводзіцца Беларускаму вытворча-гандлёваму канцэрну лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасьці «Беллеспаперапрам».
На старонках «БЛГ» пастаянна прысутнічаюць адмысловыя падборкі і тэматычныя палосы, прысьвечаныя разьвіцьцю паляўнічай гаспадаркі і рыбалоўства ў рэспубліцы. Дзейнічаюць і карыстаюцца вялікай папулярнасьцю ў чытачоў прэс-клюбы «Паляўнічы рог», «Поклевка». У іх, акрамя шырокай прапаганды гэтых відаў адпачынку, значнае месца адведзена апісаньню рынку рыштунку, зброі і начыньня, а таксама прапаноў па рыбалоўна-паляўнічым турызьме і сэрвісу.