Белая (басэйн Дзьвіны)
Выгляд
(Перанакіравана з «Белая (басэйн Заходняй Дзьвіны)»)
| Белая | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | каля в. Дварышча |
| Вусьце | Густатка |
| Краіны басэйну | Беларусь |
| Вобласьці | Віцебская вобласьць |
| Даўжыня | 18 км |
| Плошча басэйну | 81 км² |
| Нахіл воднай паверхні | 2,2 ‰ |
Бе́лая, Бя́ла — рака ў Мёрскім і Шаркоўшчынскім раёнах Віцебскай вобласьці Беларусі, левы прыток ракі Густаткі (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 18 км. Плошча вадазбору 81 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2‰.
Пачынаецца за 1 км на паўднёвы захад ад вёскі Дварышча Мёрскага раёну, упадае ў Густатку (левы прыток ракі Янкі) каля вёскі Сасноўцы Шаркоўшчынскага раёну. Мае каналізаванае рэчышча ад вытоку да хутару Паўлава на працягу 9 км. Каля вёскі Сасноўцы на рацэ сажалка плошчай 2 га[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 64
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 64