Беларускі цэнтральны камітэт у Вікторыі
Выгляд
Беларускі цэнтральны камітэт у Вікторыі — арганізацыя беларускай эміграцыі ў штаце Вікторыя (Аўстралія).
Заснаваны ў 1963 у Мэльбурне прыхільнікамі Рады БНР (Мікола Нікан і інш.) і Беларускай цэнтральнай рады. З 1972 чалец Фэдэральнай рады беларускіх арганізацый Аўстраліі.
Супрацоўнічае зь міжнароднымі арганізацыямі і ўваходзіць у Аўстралійскую нацыянальную этнічную раду. Ладзіць сьвяткаваньні нацыянальных угодкаў, традыцыйныя сяброўскія вечарыны, сустрэчы беларусаў Аўстраліі (з 1976). З 1972 да пач. 1990-х г. існаваў Беларускі дом, дзе праходзілі нацыянальныя імпрэзы, выступаў беларускі хор, працавала вячэрняя школа. У 1972 г. з ініцыятывы цэнтральнага камітэта створаны Беларускі жаночы камітэт у Вікторыі.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гардзіенка Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І. Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3).
- Ляднёва А. Беларускі цэнтральны камітэт // БЭ ў 18 т. Т. 2. — Мн.: БелЭн, 1996.