Перайсьці да зьместу

Беларуская краёвая народная рада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Беларуская краёвая народная рада — фіктыўны прадстаўнічы орган, выбраны на г. зв. Беларускім краёвым зьезьдзе (студзень 1919 р.). Інсцэнаваны ўрадам Польшчы, які прэтэндаваў на беларускія землі і не хацеў, каб дэлегацыя БНР брала ўдзел у Парыскай мірнай канфэрэнцыі. «Прэзыдэнт» рады Казімер Цьвірка-Гадыцкі, «сябра» — А. Янсан. 23 сакавіка 1919 року яны накіравалі міністру-прэзыдэнту Польшчы ліст, у якім прасілі зрабіць адпаведныя крокі «ў кірунку ўстанаўленьня супольнага палітычнага жыцьця беларускага народа з Польшчай».