Беларускае аб’яднаньне ў Новым Паўднёвым Ўэйлзе (прыхільнікі Рады БНР)
Беларускае аб’яднаньне ў Новым Паўднёвым Ўэльсе (прыхільнікі Рады БНР). Створана ў сакавіку 1951 г. у горадзе Сыднэй прыхільнікамі Рады БНР, што выйшлі са складу Беларускага аб'яднаньня ў Аўстраліі. Управа рэгулярна пераабіралася.
Арганізацыя наладжвала грамадзка-культурную дзейнасьць беларусаў у Сыднэі, а таксама рэпрэзэнтавала суайчыньнікаў. У 1951 — 1954 гг. выдавала сваю вэрсію інфармацыйнага бюлетэня «Новае Жыцьцё», рэдактарамі якога былі Аляксандр Смаль і пазьней Міхась Лужынскі. У 1976 г. Аб’яднаньне ініцыявала стварэньне ў Сыднэі беларускага радыё.
Арганізацыя была ўдзельнікам Фэдэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі, і ў 1980 г. яе дэлегат падпісаў Статут гэтай арганізацыі.
Аб’яднаньне спыніла дзейнасьць пасьля 1980 г. ў сувязі з тым, што большасьць удзельнікаў далучыліся да Беларускага культурна-грамадзкага клюбу яшчэ ў 1973 г. і патрэбы ў захаваньні асобнай арганізацыі паступова зьнікла.
Старшыні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Міхась Лужынскі 03.1951 — 1953
- Лявон Рыбнік 1953
- Кастусь Сіткоўскі 1954
- Генадзь Левановіч 1955, 1956
- Язэп Малецкі 1960 — 1961
- Аўгіння Каранеўская 1964 — 1966
- Мікола Каранеўскі 1967 — 1970
- Станіслаў Нарушэвіч 1972 — 1980
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Антух, М. Я ўмею за сябе пастаяць / Мікола Антух // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. — Мн.: Медисонт, 2007. — 704 с., [28] с. іл. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны: Кніга 11). — С. 17 — 25.
- Калодка, А. Беларусы ў Аўстраліі / Аляксандар Калодка // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі / Укл. Л.Юрэвіч. — Нью-Ёрк: БІНІМ, 1999. — 361 с. — С. 328 — 339.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). — С. 444 — 445.