Беларускае аб’яднаньне ў Новым Паўднёвым Ўэйлзе (прыхільнікі Рады БНР)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Беларускае аб'яднаньне ў Новым Паўднёвым Уэльсе (прыхільнікі Рады БНР). Створана ў сакавіку 1951 г. у горадзе Сыднэй прыхільнікамі Рады БНР, што выйшлі са складу Беларускага аб'яднаньня ў Аўстраліі. Управа рэгулярна пераабіралася.

Арганізацыя наладжвала грамадзка-культурную дзейнасьць беларусаў у Сыднэі, а таксама рэпрэзэнтавала суайчыньнікаў. У 19511954 гг. выдавала сваю вэрсію інфармацыйнага бюлетэня «Новае Жыцьцё», рэдактарамі якога былі Аляксандр Смаль і пазьней Міхась Лужынскі. У 1976 г. Аб'яднаньне ініцыявала стварэньне ў Сыднэі беларускага радыё.

Арганізацыя была ўдзельнікам Фэдэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі, і ў 1980 г. яе дэлегат падпісаў Статут гэтай арганізацыі.

Аб'яднаньне спыніла дзейнасьць пасьля 1980 г. ў сувязі з тым, што большасьць удзельнікаў далучыліся да Беларускага культурна-грамадзкага клюбу яшчэ ў 1973 г. і патрэбы ў захаваньні асобнай арганізацыі паступова зьнікла.

Старшыні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Антух, М. Я ўмею за сябе пастаяць / Мікола Антух // Адзінец, А. Паваенная эміграцыя: скрыжаваньні лёсаў: зборнік успамінаў / Аляксандр Адзінец. – Мн.: Медисонт, 2007. – 704 с., [28] с. іл. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны: Кніга 11). – С. 17 – 25.
  • Калодка, А. Беларусы ў Аўстраліі / Аляксандар Калодка // Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі / Укл. Л.Юрэвіч. – Нью-Ёрк: БІНІМ, 1999. – 361 с. – С. 328 – 339.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. – Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. – 468 с., [4] арк. – (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). – С. 444 – 445.