Ба (літара арабіцы)
Выгляд
Ба (па-арабску: باء, bā’) — літара арабскага альфабэту, якая пазначае гук [b]. У абджадыі мае лічбавае значэньне 2.
Формы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літара можа злучацца як з папярэдняю, гэтак і з наступнаю літарай у слове, т.б. мае чатыры формы:
| Формы літары ба (араб. ب) | |||
ـب |
ـبـ |
بـ |
ب |
| напрыканцы | у сярэдзіне | на пачатку | асобна |
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Літара ба выкарыстоўваецца ўва ўсіх артаграфіях на арабскай аснове, у тым ліку і ў беларускай арабіцы. Гэта месяцовая літара, яна не асымілюе артыклю al-, калі той пішацца перад ёю.
Коды літары
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Код у Unicode | U+0628 |
|---|---|
| Назва | ARABIC LETTER BEH |
| HTML | ب |
| ISO 8859-6 | 0xc8 |