Перайсьці да зьместу

Баўбасаў (аэрадром)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аэрадром «Баўбасаў» — аэрадром у аднайменным мястэчку.

У часы СССР (год ?) быў створаны як ваенная авіябаза. Напярэдадні Другой сусьветнай вайны на аэрадроме дысьляцыравалася 43-цяя зьнішчальная авіядывізія. З 1953 па 1993 гг. дысьляцыраваўся 402-гі тбап, які меў на ўзбраеньні стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі дальняга дзеяньня Ту-16 і Ту-22МЗ[1].

29 жніўня 1997 г. быў перададзены з балянсу Міністэрства абароны ў камунальную ўласнасьць Віцебскаму абласному выканаўчаму камітэту і Дзяржаўнаму камітэту па авіяцыі Рэспублікі Беларусь (зараз Дэпартамэнт па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацыяў Рэспублікі Беларусь), у прыватнасьці ўзьлётна-пасадачная паласа — Аршанскаму авіярамонтнаму заводу[2].

Пацярпеў катастрофу самалёт Ту-16. Камандзір экіпажу — палкоўнік Шурухін В.Я. Сутыкнуўся зь зямлёй каля вёскі Казекі. Экіпаж у складзе 6 чалавек загінуў[3].

Пацярпеў катастрофу самалёт Ту-16. Пасьля ўзьлёту, самалёт упаў на поле, разваліўся, загарэўся і зьнёс тры дамы ў вёсцы Ленькавічы. Экіпаж у складзе 6 чалавек загінуў. Прычына аварыі не была высьветлена[3][4].

Пацярпеў катастрофу самалёт Ту-16. Камандзір экіпажу — капітан Фургайла Н.Н. Самалёт сутыкнуўся зь зямлёй, экіпаж, 7 чалавек, загінуў[3][4].

2 лістападу 1961 году

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пацярпеў катастрофу самалёт Ту-16. Камандзір экіпажу — капітан Ласкароў Н.В. Самалёт рабіў узьлёт ноччу. У працэсе разьбегу камандзір устанавіў замалы ўзьлётны вугал. Пасьля ўзьлёту самалёт перайшоў на пакатае зьніжэньне і на адлегласьці 1900 м ад тарцу ўзьлётна-пасадачнай паласы сутыкнуўся зь зямлёй, разбурыўся і згарэў. Экіпаж, 6 чалавек, загінуў[3][4].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]