Барыс Стамахін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барыс Стамахін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 24 жніўня 1974(1974-08-24) (49 гадоў)
Адукацыя:

Барыс Уладзімеравіч Стамахін (па-расейску: Борис Владимирович Стомахин; нарадзіўся 24 жніўня 1974 году) — расейскі палітычны актывіст і публіцыст. Атрымаў найбольшы тэрмін зьняволеньня ўсіх асуджаных па 282 артыкуле КК РФ.[1] Выйшаў на волю 21 сакавіка 2011 году. Зноў затрыманы 20 лістапада 2012 году па падазрэньні ў парушэньні тых жа артыкулаў КК РФ. 22 красавіка 2014 прысуджаны да 6,5 гадоў пазбаўленьня волі.

Стамахін быў чальцом Рэвалюцыйнай рабочай партыі.[2] Пазьней ён стаў лідэрам «Рэвалюцыйнай Кантактнай Асацыяцыі» (РКА).

З 2000 году Барыс Стамахін рэдагуе штомесячнік «Радыкальная палітыка». Да таго ж ён публікуецца на сайце «Каўказ цэнтар», які падтрымлівае незалежнасьць Чачэніі.

У многіх публікацыях, зьвязаных з тэмай вайны ў Чачэніі, Стамахін выступае за незалежнасьць Чачэнскай Рэспублікі Ічкерыя. На гэтую тэму — вялікая частка яго публіцыстыкі, а таксама дзейнасьці РКА, якой ён кіруе. Стамахін патрабуе ня толькі прызнаньня незалежнасьці Чачэніі, але і поўнага дэмантажу і роспуску каляніяльнай расейскай імпэрыі, бо, на яго думку, «ня можа быць свабодным народ, які прыгнятае іншыя народы». Стамахін падтрымліваў кіраўнікоў чачэнскага нацыянальна-вызвольнага руху.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]