Барташунка
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Рака | |
Барташунка | |
Выток | каля в. Каргаўды |
Вусьце | Правожа |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 10 км |
Барташу́нка — рака ў Вярэнаўскім раёне Гарадзенскай вобласьці, правы прыток ракі Правожы (басэйн Нёману). Даўжыня 10 км. Пачынаецца на паўднёвы захад ад вёскі Каргаўды, упадае ў Правожу за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Пеляса. На працягу 8,5 км каналізаваная (ад вёскі Гіркі да вусьця), у нізоўі цячэ па забалочанай мясцовасьці. Прымае сьцёк з мэліярацыйных каналаў.
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 55