Барсук
| Барсук | |
| Клясыфікацыя | |
|---|---|
| Царства | Жывёлы |
| Тып | Хордавыя |
| Кляса | Сысуны |
| Інфракляса | Пляцэнтарныя |
| Атрад | Драпежныя |
| Сямейства | Куніцавыя |
| Род | Барсукі |
| Від | Барсук звычайны |
| Бінамінальная намэнклятура | |
| Meles meles | |
| Арэал | |
| Арэал барсука | |
Барсу́к (Meles meles) — сысун атрада драпежных звяроў (Carnivora), сямейства куніцавых (Mustelidae). Занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусі (II катэгорыя аховы)[1].
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Даўжыня цела 65—85 см, хваста 12—18 см, маса дарослых самцоў да 12 кг. Самкі трохі меншыя. Восеньню барсукі вельмі жырэюць і павялічваюць сваю масу ў 1,5—2 разы. Тулава масіўнае, прыземістае. Канечнасьці кароткія, з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі да рыцьця. Агульная афарбоўка буравата-шэрая, з дробнай чорнай рабізной. Морда белая, уздоўж галавы праз вочы праходзяць чорныя палосы.
Пашырэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Жыве ў Эўразіі (Усходняя Эўропа, Каўказ, Казахстан, Сярэдняя Азія, частка Сыбіры, Далёкі Ўсход).
У Беларусі ў мінулым шматлікі від, у цяперашні час у многіх раёнах рэдкі або зусім знік. На тэрыторыі Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалягічнага запаведніка налічваецца каля 120 барсукоў[2], у нацыянальным парку Белавежскай пушчы — каля 60[3].
Месцы пражываньня: лясы, радзей хмызьнякі на сухіх глебах з глыбокім заляганьнем грунтовых вод, непадалёк ад адкрытай вады.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Чырвонакнiжныя вiды жывёл. Бярэзінскі біясферны запаведнік. Праверана 19 жніўня 2024 г.
- ↑ Отдел экологии фауны (рас.). Полесский государственный радиационно-экологический заповедник. Праверана 19 жніўня 2024 г.
- ↑ Учеты норных животных в Беловежской пуще (рас.). Национальный парк Беловежская пуща (6 чэрвеня 2016).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Козло П. Г. Артыкул (рас.) Чырвоная кніга Беларусі Архіўная копія ад 27 лістапада 2016 г.