Базэльская галубка
Выгляд
«Базельская галубка» (па-нямецку: Basler Taube; алем.: Basler Dybli) — філятэлістычная назва першай і адзінай паштовай маркі швайцарскага кантона Базэль 1845 году.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Намінал — 2½ рапена. Марка была распрацаваная архітэктарам Мельхіёрам Бэры (Melchior Berri). На ёй намаляваная белая галубка, якая нясе ліст у дзюбе, выкананая цісьненьнем. Гэта першая трохкаляровая марка ў сьвеце, надрукаваная чорным, цёмна-чырвоным і сінім колерамі.