А. М. Вінаградаў
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Вінаградаў (неадназначнасьць).
А. М. Вінагра́даў[1] (? — ?) — удзельнік барацьбы за ўсталяваньне Савецкай улады на Пружаншчыне.
12 жніўня 1920 року накіраваны Ваенна-рэвалюцыйным камітэтам у Пружанскі павет для аказаньня дапамогі ў станаўленьні Савецкай улады. Старшыня павятовага рэўкаму (замяніў на гэтай пасадзе Рыгора Засіма). У мандаце, выдадзеным Вінаградаву Менскім ваенна-рэвалюцыйным камітэтам, гаварылася: «Тав. Вінаградаву надаецца права… арганізоўваць і ажыцьцяўляць на тэрыторыі Пружанскага павету Савецкую ўладу, выкарыстоўваючы для гэтага ўзброеныя сілы, сродкі перамяшчэньня… а таксама сродкі зносін — пісьмова, па тэлефонных правадах, тэлеграфам і інш.»[2]
Пад ягоным кіраўніцтвам у павеце ўсталяваны рэвалюцыйны парадак, канфіскаваная і перададзеная сялянам памешчыцкая зямля, адчыненыя школы на роднай мове, арганізаванае працаўладкаваньне насельніцтва, дапамога фронту, вялася барацьба з контаррэвалюцыяй.
Памяць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Імя Вінаградава носіць вуліца ў Пружанах Берасьцейскае вобласьці.
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ поўнае імя невядомае.
- ^ Пружаншчына ў віхуры рэвалюцый і войн пачатку XX стагоддзя. Усё пра Ружаны. Праверана 5 сьнежня 2011 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Виноградов А. М. // Их именами названы…: Энцикл. справочник. — Мн.: БелСЭ, 1987. — С. 113. — 30 000 ас.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Пружанскага р-на / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.; Маст. А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1992. ISBN 5-85700-094-7. — С. 64.