Перайсьці да зьместу

Аўтастрада А5 (Харватыя)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аўтамагістраль А5 (зялёны колер — дзеючая траса, фіялетавы — заплянаваны адцінак)

Аўтастрада A5 (Autocesta A5, Slavonska autocesta, Slavonika) — будаваная аўтастрада у Харватыі працягласьцю 55,5 км[1]. Частка эўрапейскай дарогі E73 (калідор Vc). Траса працінае поўдзень Славонію і павінна злуччыць граніцы вугорскую, каля гораду Осіек з граніцай басьнійскай.

Увосень 2007 быў здадзены першы 21 км адрэзак з Срэданці (вузел з A3) да гораду Джакава. Чарговы адрэзак з Джакава да Осіека (32,5 km) быў здадзены ў красавіку 2009 г.