Аўтамат Фёдарава
Аўтамат Фёдарава | |
---|---|
Тып | аўтаматычная вінтоўка |
Краіна паходжаньня | Расейская імпэрыя |
Гісторыя выкарыстаньня | |
Пэрыяд выкарыстаньня | 1916—1928 |
Выкарыстаньне | армія Расейскай імпэрыі, Чырвоная армія |
Гісторыя вытворчасьці | |
Канструктар | Уладзімер Фёдараў |
Дата стварэньня | 1913 |
Вытворца | Састрарэцкі завод зброі, Каўроўскі кулямётны завод |
Вытворчасьць | 1920—1924 |
Адзінак створана | каля 3 тыс (?) |
Мадыфікацыі | ручны, танкавы, авіяцыйны кулямёты |
Характарыстыкі | |
Вага | 4,4 (без магазына) 0,8 (магазын з патронамі) |
Даўжыня | 1045 |
Даўжыня ствала | 520 |
Патрон | 6,5-мм патрон Фёдарава (дасьледчы) 6,5×50 мм Арысака (сэрыйны) |
Калібр | 6,5 |
Прынцып дзеяньня | аддача пры кароткім ходзе ствала |
Хуткастрэльнасьць | 600 |
Пачатковая хуткасьць кулі: |
660 |
Прыцэльная далёкасьць |
400 |
Найбольшая далёкасьць |
2100 |
Від боясілкаваньня | каробчаты магазын на 25 патронаў |
Прыцэл | рэечны (раньнія вэрсіі) сэктарны (позьнія) |
Аўтамат Фёдарава, 2,5-лінейная вінтоўка Фёдарава — расейская і савецкая аўтаматычная вінтоўка калібру 6,5 мм, распрацаваная збройнікам Уладзімерам Фёдаравым у 1913—1916 гадах. Мела абмежаванае баявое ўжываньне.
Лічыцца далёкім папярэднікам сучаснага пакаленьня аўтаматычных вінтовак (аўтаматаў, «штурмавых вінтовак»).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За некалькі гадоў да Першай сусьветнай вайны ўсе вядучыя сусьветныя дзяржавы валодалі, як мінімум, досьледнымі ўзорамі самазарадных ці аўтаматычных вінтоўкаў.
У Расеі ў 1911 годзе расейскі збройнік Уладзімер Фёдараў выпрабаваў 5-зарадную аўтаматычную (па сучаснай тэрміналёґіі, самазарадную) вінтоўку пад айчынны патрон калібра 7,62-54 мм R. Артылерыйскі Камітэт нават прыняў рашэньне замовіць партыю гэтых вінтовак для вайсковых выпрабаваньняў. У той жа час Фёдараў вёў працу па стварэньні новага патрона, адмыслова прыстасаванага для выкарыстаньня ў аўтаматычнай зброі.
У 1913 годзе ён пачаў выпрабаваньні новай аўтаматычнай (ужо ў сучасным сэнсе слова, гэта значыць вядучай агонь чэргамі) вінтоўкі пад 6,5-мм патрон уласнай распрацоўкі.
Патрон Фёдарава меў дульную энэргію каля 3100 Дж (супраць 3600-4000 Дж у штатнага расейскага 7,62-мм патрона), што рабіла яго больш прыдатным для аўтаматычнай зброі, і гільзу без выступаючай закраіны, што дазваляла ажыцьцявіць яго надзейную падачу з магазыну вялікай ёмістасьці.
Але з пачаткам Першай сусьветнай вайны не магло ісьці і гаворкі пра засваеньне і масавай вытворчасьці новага патрона. У 1915 годзе Фёдараў прыстасаваў сваю вінтоўку пад яшчэ больш слабы японскі патрон калібра 6,5-50 мм Арысака. Гэтыя патроны былі закуплены ўрадам разам зь японскімі карабінамі Арысака й меліся на складах у значнай колькасьці. Асноўнымі вытворцамі патронаў японскага ўзору для Расеі былі ангельскія фірмы — Кайнак, каралеўскі арсэнал Вульвіча, а таксама Пэтраградзкі патронны завод (200—300 тысячаў у месяц, па дадзеных заводзкага музэю). 6,5-мм патроны расейскага (ці савецкага) паходжаньня часта сустракаюць пошукавікі, характэрныя адрозьненьні — гільза без таўра, «трохлінейны» порах няроўнага зярненьня.
Варта асабліва адзначыць, што і патрон Фёдарава, і патрон Арысака па сваіх балістычных уласьцівасьцях зьяўляюцца тыповымі вінтовачнымі патронамі, хоць і паменшанага калібру і магутнасьці, а зусім не якім-небудзь падабенствам прамежкавых, як сьцвярджаецца ў некаторых крыніцах. Праўда, па такіх «папяровых» характарыстыках, як калібр і дульная энэрґія кулі патрон Арысака ў пэўным выпадку яго выкарыстаньня ў «аўтамаце» Фёдарава (з параўнальна кароткім супраць звычайнае вінтоўкі ствалом) сапраўды параўнальны з найболей магутнымі з сучасных прамежкавых патронаў, створанымі для спэцыфічнай задачы паразы цэляў, абароненых сродкамі індывідуальнае бранявое аховы — такімі, як 6,8-43 мм Remington SPC ці 6,5-38 мм Grendel, — але пры гэтым з-за выкарыстаньня ў яго канструкцыі значна меней дасканалых тэхналёґіяў і матэрыялаў канца XIX стагодзьдзя па масе, габарытам і імпульсу аддачы ён адпавядаў менавіта вінтовачным патронам (патрон Арысака важыў 21 грамаў, патрон да вінтоўкі Мосіна — 22,7…25,1 грама; памеры іх таксама былі вельмі блізкія), а такім чынам — усё яшчэ быў залішне вялікі і цяжкі для пасьпяховага выкарыстаньня ў ручной аўтаматычнай зброі тыпу аўтамата ў сучасным сэнсе слова.[1][2]
Пытаньне прыналежнасьці аўтамата Фёдарава да аўтаматаў у сучаснай трактоўцы знаходзіцца ў наш час у стане дыскусіі. Бядою абодвух бакоў дыскусіі зьяўляецца поўная адсутнасьць як якіх-небудзь зьвесткаў пра ўжываньне аўтамата ў баях Грамадзянскае вайны, так і арґанізацыйна-структурных дакумэнтаў падразьдзяленьняў, якія ўжывалі ў бою аўтамат (статутаў, навучаньняў для байцоў і афіцэрскага складу і г. д.) Таму любыя сьцвярджэньні пра прыналежнасьць ці не прыналежнасьць аўтамата Фёдарава да катэгорыі аўтаматаў зьяўляюцца спрэчнымі і могуць быць безбакова дазволены толькі са зьяўленнем у вольным доступе новых крыніцаў. Вельмі бедныя дадзеныя пра ўжываньне аўтамата Фёдарава падчас Зімовае вайны даюць невялікія перавагі прыхільнікам «аўтаматнасьці» аўтамата Фёдарава, нягледзячы на асаблівасьці канструкцыі і відавочныя недахопы.
Улетку 1916 году аўтаматычнымі вінтоўкамі Фёдарава ўзброілі каманду 189-га Ізмаільскага палка, 1 сьнежня таго ж году адпраўленага на Румынскі фронт у складзе 158 жаўнераў і 4 афіцэраў. Увосень таго ж году Састрарэцкі завод зброі атрымаў заказ на «2,5-лінейныя вінтоўкі Фёдарава». Заказ выкананы ня быў, бо ва ўмовах вайны завод не спраўляўся нават з выпускам асноўнае прадукцыі. Тым ня менш, у Састрарэцку будуецца адмысловы цэх. Агульная колькасьць выпушчаных аўтаматаў Фёдарава сапраўды не вядома: ніводная крыніца не паказвае паходжаньне лічбы 3000—3200 аўтаматаў, якія лічыцца агульнапрынятымі.
Сэрыйная вытворчасьць разгарнулася толькі пасьля кастрычніцкага перавароту на Каўровым заводзе (цяпер завод ім. Дзегцярова). Да гэтага аўтамат Фёдарава вырабляўся на Састрарэцкім зброевым заводзе, дзе быў пабудаваны адмысловы цэх. З-за тэрытарыяльных дамаганьняў суседняе Фінляндыі напачатку 20-х гадоў гэта тэрыторыя стала ў сутнасьці прыфрантавою зонаю, і знаходжаньне там прыярытэтных прадпрыемстваў было немагчымым. Пры першапачатковым заказе на 15 тыс. штук рэальна з 1920 па 1924 год выраблена 3200 аўтаматаў (назва «аўтамат» замацавалася за вінтоўкаю Фёдарава ўжо ў 1920-х гадах, зь лёгкай рукі начальніка стралковага палігону Н. Філатава). У 1923 годзе аўтамат Фёдарава падвергся мадэрнізацыі: новыя прыцэл, ударны мэханізм і магазын даюць падставу казаць пра ўзор 1923 году супраць старога ўзору 1916 году.
На ўзбраеньні РСЧА аўтамат Фёдарава знаходзіўся да 1928 году. Праўда, у 1940 годзе, падчас Зімовае вайны з Фінляндыяю, некаторая колькасьць аўтаматаў ізноў паступіла ў войскі, якія змагаліся ў Карэліі.
Фёдараў і іншыя савецкія канструктары (Дзегцяроў, Шпітальны) распрацавалі на аснове аўтамата цэлае сямейства ўніфікаваных узораў стралковай зброі, у тым ліку ручны і танкавы кулямёт, спараную і будаваную авіяцыйныя кулямётныя ўсталёўкі. Гэтым яны ў некаторай ступені апярэдзілі паваенныя канцэпцыі ўніфікацыі стралковай зброі ў СССР, ЗША і іншых краінах.
У цэлым аўтамат Фёдарава, як паказваў сам аўтар[3], апынуўся недастаткова надзейнай і залішне складанай канструкцыяй, таму ён ня меў шанцаў стаць масавым узорам узбраеньня. Зрэшты, аналіз адзінай даступнай на сёньняшні дзень пэўнай крыніцы па эксплюатацыі аўтамата — брашуры выданьня 1923 году — паказвае, што асноўнаю праблемаю аўтамата былі не заганы канструкцыі, а нізкая якасьць канструкцыйных матэрыялаў — уляганьне дэталяў, наплывы мэталу і гэтак далей, а гэтак жа нізкая якасьць пастаўляных у войскі боепрыпасаў.
Сыстэма
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З пункту гледжаньня канструкцыі і выкананьня «аўтамат» Фёдарава ўяўляў сабою досыць тыповую аўтаматычную вінтоўку свайго часу, параўнальна цяжкую і нетэхналяґічную, выкананую пераважна з шырокім выкарыстаньнем мэталарэзных станкоў і ручной апрацоўкі дэталяў. Тым ня менш, канчатковая маса зброі значна менш, чым найблізкіх замежных аналяґаў (Шоша обр. 1915 г., Браўнінг M1918) і знаходзіцца ў дыяпазоне, тыповым менавіта для індывідуальнай стралковай зброі. Гэтым і тлумачыцца зьяўленьне ў расейскай (а таксама й у беларускай ды украінскай) мове артэфакта пад назваю «аўтамат» — ня мелага аналяґаў у іншых мовах.
Аўтамат Фёдарава працаваў па прынцыпе выкарыстаньня аддачы пры кароткім ходзе ствала з паскаральнікам адыходу затворнай рамы. Засаўка замыкалася дзьвюма хісткімі лічынкамі, разьмешчанымі сымэтрычна з двух бакоў і круцельнымі ў вэртыкальных плоскасьцях.
Падчас стрэлу пры адыходзе ствала назад гэтыя лічынкі паварочваліся і вызвалялі засаўку, якая пасьля гэтага магла бесьперашкодна адыходзіць у крайняе задняе становішча. Удар затворнай рамы паскаральнікам пра выступ ствольнае скрынкі паскараў яе адыход, дазваляючы такім чынам зьняць са счэпленай пары «ствол-засаўка» больш энэрґіі.
Ударна-спускавы мэханізм куркавога тыпу дазваляў весьці як адзінкавы, так і аўтаматычны агонь. Раньнія вэрсіі аўтамата (да 1923 г.) мелі ад’ёмны перакладнік агню. Гэтая дэталь выдавалася байцу пасьля рэшты своеасаблівага іспыту. Удасканаленая ў 1923 годзе вэрсія аўтамата (ёсьць сэнс казаць пра ўзор 1923 году) здымнага перакладніка агню ня мела.
Магазын аўтамата ўяўляў сабою вельмі праблемны вузел. Магазыны раньніх аўтаматаў (да 1923 году) маглі быць неўзаемазьменнымі, выкарыстоўвалася ручная асалка верхніх патронаў. Стралок насіў з сабою пляшку з маслам і пэндзаль, якім змазваў верхнія патроны падрыхтаванага магазыну для паляпшэньня працы аўтаматыкі зброі. У 1923 аўтамат атрымлівае новы магазын, са зьмененым радыусам выгіну і іншымі парамэтрамі. Паводле некаторых зьвестак, ён вельмі блізкі да магазыну нямецкага ручнога кулямёта MG-18, але без затворнай затрымкі. Ёмістасьць магазыну 25 патронаў, але, мяркуючы па фатаграфіях, была спроба стварэньня і 50-зараднага магазыну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Popenker, Maxim; Williams, Anthony (2004), Assault Rifle: the Development of the Modern Military Rifle and its Ammunition, Ramsbury, Marlborough, Wiltshire: Crowood, p. 155, ISBN 1-86126-700-2
- ^ Anthony G Williams. ASSAULT RIFLES AND THEIR AMMUNITION: HISTORY AND PROSPECTS.
- ^ Фёдоров В. Эволюция стрелкового оружия. Часть 2. — М.:Воениздат, 1939, с. 63
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Болотин Д. Н. История советского стрелкового оружия и патронов. — М.: Полигон, 1995
- Жук А. Б. Энциклопедия стрелкового оружия
- Сверчков И. Автомат Федорова. — Высший военный редакционный совет, 1923
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтамат Фёдарава — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Аўтамат Фёдарава на Расейскім Партале
- Сучасная стралковая зброя і боепрыпасы. Аўтамат Фёдарава
- Аўтамат Фёдарава на сайце armor.kiev.ua
- Фатаграфіі аўтамата Фёдарава са збору Вайсковага музэю (г. Хельсінкі, Фінляндыя)
- Фатаграфіі аўтамата Фёдарава са збору Вайскова-гістарычнага музэю артылерыі, інжынерных войскаў і войскаў сувязі (г. Санкт-Пецярбург, Расея)