Перайсьці да зьместу

Ашраф Гатак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ашраф Гатак
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1700,
Памёр 1730,
Пахаваны
  • Пэрсэпаліс[d]
Дынастыя Гатакі[d]
Бацька Абдул Азыз Гатак[d]

Шаг Ашра́ф Гата́к, (па-пушту/пэрсыдзку: شاه اشرف هوتک; 1730), альбо шаг Ашраф Гілджы́ (شاه اشرف غلجي) — чацьверты валадар з дынастыі Гатакаў. Сын Абдула Азыза Гатака. Забіўшы стрыечнага брата Магмуда, узышоў на пэрсыдзкі сталец.

Спыніў расейскія і турэцкія наезды. Пасьля перамогі над асманамі пад Керманшагам змусіў Вялізарную Порту(d) да мірных перамоваў, падпісаных у кастрычніку 1727 року.

Урэшце пэрсыдзкае войска шага Тагмаспа II пад даводзтвам Надэр-шага разьбіла Гатакава войска пад Дагманам у кастрычніку 1729 року, адкінуўшы аўганцаў на тэрыторыю сучаснага Аўганістану. Падчас уцёкаў Ашраф быў схоплены і забіты бэлуджыйскім калацкім ханам Мірам Магабат-ханам у 1730 року.

Пасьля гэтага скончылася ўлада дынастыі Гатакаў у Пэрсіі, хоць у Аўганістане яны валадарылі да заваёвы ў 1738 року Кандагару Надэр-шагам.