Ашбэртан (рака)
Выгляд
| Ашбэртан | |
Ashburton River | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Вусьце | Індыйскі акіян |
| Вышыня вусьця | 571 м[1] |
| Краіны басэйну | Аўстралія |
| Вобласьці | Заходняя Аўстралія |
| Даўжыня | 680 км |
| Плошча басэйну | 66 850 км² |
Ашбэртан — рака ў рэгіёне Пілбара ў Заходняй Аўстраліі. Упадае ў Індыйскі акіян за 45 км ад гораду Анслоў. Даўжыня ракі складае каля 680 км.
Сярэднегадовая колькасьць ападкаў у басэйне ракі вагаецца ад 200 мм у паўднёва-ўсходняй частцы да 350 мм у паўночнай частцы. Рака мае вялікую колькасьць прытокаў: невялікіх рачулак і раўчукоў.
Пойма ракі шырокая, плоская. Па берагах адзначана малая колькасьць расьліннасьці.
Сваю сучасную назву рака атрымала ў 1861 годзе і названа ў гонар Ўільяма Бінггэма Бэрынга (анг. William Bingham Baring), другога барона Ашбэртану, прэзыдэнта Каралеўскага геаграфічнага таварыства з 1860 па 1864 гады. У мінулым рака таксама насіла назву Кэрлі (анг. Curlew River).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Bonzle Digital Atlas - Map of Ashburton River, WA Праверана 2008-11-23 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Ашбэртан (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Паходжаньне назвы ракі (анг.)
- Басэйн ракі Ашбэртан (анг.)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |