Эсхак Джахангіры Кушахі
Ашах Джахангіры Кушахі (па-пэрсыдзку: اسحاق جهانگیری کوهشاهی, нарадзіўся 10 студзеня 1957 году) вядомы грамадзкі дзяяч ў Іране й Першы падправадыр грамады ва ўрадзе правадыра грамады Хасана Руханага. Раней займаў пасаду начальніка вобласьці Іспагань. Джахангіры быў упаўнаважаным па справах прамысловасьці й радовішчаў ва ўрадзе Махамата Хатамага з 1997 па 2005 гады. Быў двойчы паслом у мачлісе.
Дзяцінства й юнацтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Джахангіры нарадзіўся 10 студзеня 1957 году ў Кэрманскай вобласьці. Вучыўся ў вышэйшай вучэльні ў Кермане. Удзельнічаў у ісламскім перавароце. Быў нават перасьледаваны ўрадоўцамі шаха за гэта.
Службовы рост
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Службу на дзяржаўных пасадах пачаў пасьля ісламскага перавароту ў 1979 годзе. Джахангіры стаў працаўніком аддзелу сельскай гаспадаркі ў Кэрманскай вобласьці. У 1984 годзе быў выбраным паслом у мачліс. 1988 годзе ізноў перавыбраны паслом у мачліс. 1 верасьня правадыром грамады Рафсанджанім быў прызначаны начальнікам вобласьці Кэрман. 20 жніўня Джахангіры стаў упаўнаважаным у справах радовішчаў і жалеза ва ўрадзе Махамата Хатамага (пазьней па справах прамысловасьці й радовішчаў). Ва ўрад Махмуда Ахмадзінэжада Джахангіры не ўвайшоў. Затым Джахангіры спрабаваў вярнуцца на высокія пасады, але безвынікова. У жніўні 2013 году стаў падправадыром ва ўрадзе Хасана Руханага.