Перайсьці да зьместу

Атэнскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Атэнскі мэтрапалітэн
Лягатып
цягнік новага пакаленьня ў Атэнскім мэтро
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Атэны, Грэцыя
Пачатак працы 27 лютага 1869
Лініі 3 лініі
Даўжыня: 84,5 км
Колькасьць станцыяў 65
Пасажырапаток на дзень 1115 тыс. (2011)
Пасажырапаток на год 407 млн (2011)
Схема мэтрапалітэну
Схема лініяў Атэнскага мэтрапалітэну
Станцыя Атэнскага мэтрапалітэну

Атэнскі мэтрапалітэн (па-грэцку: Μετρό Αθήνας) — адзін зь вядучых відаў грамадзкага транспарту сталіцы Грэцыі. Сыстэма складаецца з трох лініяў: 1-й зялёнай лініі, якая эксплюатуецца кампаніяй Атэны-пірэйская электрычная чыгунка (грэц. Ηλεκτρικοί Σιδηρόδρομοι Αθηνών — Πειραιώς), 2-й чырвонай лініі й 3-й блакітнай лініі, якія эксплюатуюцца кіруючай кампаніяй Мэтрапалітэн Атыкі (грэц. Αττικό Μετρό Εταιρία Λειτουργίας). Упершыню ўведзены ў эксплюатацыю ў 1869 годзе, усяго на шэсьць гадоў пазьней за лёнданскі. Першая дзяльніца ўяўляла сабой чыгунку на паравой цязе (была электрыфікаваная ў 1904-м годзе).