Атэнскі мэтрапалітэн
Выгляд
| Атэнскі мэтрапалітэн | |
| цягнік новага пакаленьня ў Атэнскім мэтро | |
| | |
| Інфармацыя | |
|---|---|
| Месцазнаходжаньне | Атэны, Грэцыя |
| Пачатак працы | 27 лютага 1869 |
| Лініі |
3 лініі Даўжыня: 84,5 км |
| Колькасьць станцыяў | 65 |
| Пасажырапаток на дзень | 1115 тыс. (2011) |
| Пасажырапаток на год | 407 млн (2011) |
| Схема мэтрапалітэну | |

Атэнскі мэтрапалітэн (па-грэцку: Μετρό Αθήνας) — адзін зь вядучых відаў грамадзкага транспарту сталіцы Грэцыі. Сыстэма складаецца з трох лініяў: 1-й зялёнай лініі, якая эксплюатуецца кампаніяй Атэны-пірэйская электрычная чыгунка (грэц. Ηλεκτρικοί Σιδηρόδρομοι Αθηνών — Πειραιώς), 2-й чырвонай лініі й 3-й блакітнай лініі, якія эксплюатуюцца кіруючай кампаніяй Мэтрапалітэн Атыкі (грэц. Αττικό Μετρό Εταιρία Λειτουργίας). Упершыню ўведзены ў эксплюатацыю ў 1869 годзе, усяго на шэсьць гадоў пазьней за лёнданскі. Першая дзяльніца ўяўляла сабой чыгунку на паравой цязе (была электрыфікаваная ў 1904-м годзе).