Атручэньне Скрыпалёў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Атручэньне Сяргея Скрыпаля й яго дачкі Юліі адбылося 4 сакавіка 2018 гаду ў Солсбэры (Вялікабрытанія). Сяргей Скрыпаль — былы супрацоўнік ГРУ, які мае падвойнае грамадзянства, Расеі[1] і Вялікабрытаніі[2], і яго дачка, грамадзянка Расейскай Фэдэрацыі Юлія, якая прыляцела з Масквы наведаць бацьку, былі атручаны нэрвова-паралітычным рэчывам і шпіталізаваны ў несьвядомым стане.

У сувязі з атрыманым атручваньнем таксама быў шпіталізаваны сяржант крымінальнай паліцыі Нік Бэйлі, які першым праводзіў агляд дома пацярпелых. 29 сакавіка Юлія прыйшла ў сябе й пачала даваць паказаньні, 10 красавіка яе выпісалі зь лякарні й перавезьлі ў шпіталь на брытанскай вайсковай базе. 7 красавіка стала вядома, што стан Сяргея Скрыпаля таксама прыкметна палепшыўся[3]. 18 траўня ён быў выпісаны зь лякарні[4].

Міжнародныя наступствы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Урад Вялікабрытаніі зьвінаваціў Расею ў дачыненьні да замаху на забойства Скрыпалёў і ў парушэньні Канвэнцыі пра забарону хімічнай зброі. Масква гэтыя вінавачаньні катэгарычна аспрэчвае й лічыць, што атручваньне зьяўляецца правакацыяй, якая магла быць арганізавана спэцслужбамі саміх Вялікабрытаніі ці ЗША. Грымнуў дыпляматычны канфлікт.

4 ліпеня 2018 году стала вядома яшчэ пра адзін выпадак атручваньня рэчывам клясы «Навічок», на гэты раз яго ахвярамі сталі жыхары мястэчка Эймсбэры, што разьмешчанае за 11 км на поўнач ад Солсбэры.

Акруговы шпіталь Солсбэры, куды былі дастаўлены ўсе пацярпелыя ад атручваньня
Бар «Млын», які Скрыпаль наведаў разам з дачкой у дзень перад атручваньнем

5 верасьня 2018 году брытанская паліцыя назвала імёны й апублікавала фатаграфіі двух расейскіх грамадзян, якія падазраюцца ў атручваньні Скрыпалей. Па зьвестках брытанскіх спэцслужбаў, яны зьяўляюцца афіцэрамі ГРУ, якія прыбылі ў Вялікабрытанію пад выдуманымі імёнамі. Прэм’ер-міністар Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй заявіла, што атручваньне было санкцыянавана расейскім кіраўніцтвам, а міністар бясьпекі Вялікабрытаніі ўсклаў адказнасьць за атручваньне асабіста на Ўладзімера Пуціна. Расея ў чарговы раз адхіліла ўсе абвінавачваньні.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Атручэньне Скрыпалёўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў