Асінар
Асінар (лац. Asinarius; ? — па 536) — водца остготаў.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 536 годзе разам з Грыпам ачоліў уварваньне ў Далмацыю з мэтай захопу Салёны, калі разграміў бізантыйскага водцу Маўрыцыюса, якога забілі, аднак пацярпеў паразу ад Мунда, бацькі Маўрыцыюса, які загінуў у час пагоні. Па страце свайго водцы бізантыйцы адступілі, а плямёны, якія трымаліся далей ад бізантыйскіх зямель, баючыся Мунда, уварваліся на Балканы. Аднак остготы таксама адступілі па бітве.
Пазьней атрымаў загад разам з Улігізлам мабілізаваць хаўрусныя сілы свэваў і зноў уварвацца ў Далмацыю аб’яднанымі сіламі свэваў і готаў. Бізантыйскі водца Канстантыніян загадаў адступіць у Салёну, дзе падрыхтаваў абарону. Прыбыўшы ў Салёну, гоцкая армія і флёт атачылі горад і аблажылі яго. Аднак вылазка бізантыйскага флёту разграміла гоцкі флёт і захавала марскі шлях у Салёну адкрытым[1].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Hughes I. Belisarius: the last Roman general. — Yardley, Pa.: Westholme, 2009. P. 114, 135.