Асьлік
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Рака | |
Асьлік | |
Выток | каля в. Саньнікі |
Вусьце | Друць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Даўжыня | 66 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2,6 м³/с |
Плошча басэйну | 413 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
Асьлі́к, Асьліўка, Восьлік — рака ў Круглянскім і Бялыніцкім раёнах Магілёўскай вобласьці, правы прыток ракі Друці (басэйн Дняпра). Даўжыня 66 км. Плошча водазабору 413 км². Выдатак вады ў вусьці 2,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7‰.
Асноўныя прытокі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Правыя: Чарнаўка, Смародзіна
- Левыя: Рутка
Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачынаецца за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Саньнікі Круглянскага раёну, упадае ў Друць каля вёскі Асавец Бялыніцкага раёну. Паўночная частка водазабору на Аршанска-Магілёўскай, паўднёвая — на Цэнтральнабярэзінскай раўнінах.
Даліна трапэцападобная, у вярхоўі невыразная, шырынёй 500—800 м. Рэчышча зьвілістае, шырынёй 10—20 м, ад вытоку на працягу 8 км каналізаванае. Берагі нізкія і забалочаныя[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1994. С. 42
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Менск: БелЭн, 1994. — 415 с. ISBN 5-85700-133-1. С. 42