Асуахай

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Асуахай — традыцыйны карагодны кругавы танец якутаў. Падчас яго людзі, якія танцуюць, узяўшы адзін аднаго за рукі, перамяжоўваюцца з нагі на нагу, рухаючыся ў марудлівым тэмпе. Тэмп руху нясталы, рэгулюецца вядоўцам і паскараецца на прыпеве. У карагодзе прысутнічае вядоўца (осуохайдьыт), у абавязкі якога ўваходзіць выкананьне песень і рэгуляваньне тэмпу руху карагоду.

У 2012 годзе на нацыянальным сьвяце якутаў ысыах быў усталяваны рэкорд Гінэса па колькасьці людзей, якія адначасна выконваюць танец.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]