Перайсьці да зьместу

Аспэрмія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Аспэрмія (ад прыстаўкі па-грэцку: ἀ-, азначае адмаўленьне, і па-грэцку: σπέρμα — насеньне). Слова мае неадназначную трактоўку. Згодна з клясіфікацыяй Сусьветнай Арганізацыі Аховы здароўя «аспэрмія» — адсутнасьць эякулята, і можа быць вытлумачана як сынонім тэрміна «анэякуляцыя». У айчыннай навуцы слова «аспэрмія» таксама выкарыстоўваецца для абазначэньня хваробы, пры якой у эякуляце адсутнічаюць народкі і нясьпелыя клеткі спэрматагэнэза. З прычыны тэрміналягічнай няяснасьці тэрмін «аспэрмія» рэдка выкарыстоўваецца ў практычнай дзейнасьці. Для пазначэньня адсутнасьці эякуляцыі выкарыстоўваюць слова «анэякуляцыя», для абазначэньня адсутнасьці народкаў у эякуляце выкарыстоўваюць слова «азааспэрмія», для аналізу канкрэтнай клінічнай карціны выкарыстоўваюць падрабязныя заключэньні аналізу эякулята, матэрыялы дасьледваньня яечка і інш.