Асачанка
Выгляд
Асачанка | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Русакова |
Вусьце | Пціч |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Менская вобласьць |
Даўжыня | 17 км |
Плошча басэйну | 135 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,4 ‰ |
Асача́нка, у верхім цячэньні мае назву Бабёнка — рака ва Ўзьдзенскім і Пухавіцкім раёнах Менскай вобласьці, правы прыток ракі Пцічы (басэйн Дняпра). Даўжыня 17 км. Плошча вадазбору 135 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4‰.
Пачынаецца за 2 км на паўднёвы захад ад вёскі Русакова, цячэ заходняй ускраінай Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч каля вёскі Падгацьце Пухавіцкага раёну; у высокай плыні завецца Бабёнка. Мае каналізаванае рэчышча ў сярэдняй і нізкай плыні на працягу 14 км[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 40
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 40