Арыямаан — Брагмаанд Ка Ёда
Арыамаан — Брагмаанд Ка Ёда | |
आर्यमान-ब्रह्माण्ड का योद्धा | |
Жанр | фантастыка |
---|---|
Сцэнарыст | Камлеш Пандзі[1] |
Рэжысэр | Дынкер Джані[2] |
У ролях | |
Кампазытар | П’ярэлал Рампрасад Шарма |
Краіна | Індыя |
Колькасьць сэзонаў | 1 |
Колькасьць сэрыяў | 89 |
Мова | гіндзі |
Вытворчасьць | |
Прадусар | Мукеш Ханна |
Вытворчасьць | Bheeshm International |
Даўжыня сэрыі | 45 хв. |
Трансьляцыя | |
Тэлеканал | ДД 1 |
На экранах | 14 ліпеня 2002 (22 гады таму) |
Спасылкі | |
Старонка на IMDb |
«Арыамаан — Брагмаанд Ка Ёда» (па-дэванагарску: आर्यमान-ब्रह्माण्ड का योद्धा / Āryamān — Brahmāṇd Ka YoddhaIAST, па-беларуску: Арыамаан — змагар сусьвету) — індыйскі касьмічны тэлесэрыял пра супэргероя, які трансьляваўся на 1-ым канале нацыянальнага тэлебачаньня[2]. У галоўнай ролі Аарымаана — уласьнік кінастудыі «Bheeshm International» Мукеш Ханна, стваральнік і выканаўца галоўнай ролі супэргероя ў ранейшым тэлесэрыяле «Шактымаан»[4][5].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэлесэрыял выйшаў на 1-м індыйскім канале 14 ліпеня 2002. Стваральнік перадачы Мукеш Ханна назваў «Арымаана — змагара сусьвету» «яшчэ больш значным і даражэйшым творам за „Шактымаана“», а таксама «індыйскай вэрсіяй славутых Зорных войнаў»[4][5]. Кошт вытворчасьці кожнай сэрыі склаў ад 15 да 20 лакхаў рупіяў.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галоўны герой сэрыялу — Арыамаан (Мукеш Ханна), прынц-ваяр населенай людзьмі Тарскай імпэрыі ў галяктыцы Арыяна, якая знаходзіцца за мільёны сьветлавых гадоў ад Зямлі. Арыамаан, сын імпэратара Джаранта і ягонай другой жонкі каралевы Расы, ёсьць законным пераемнікам стальцу Тарскай імпэрыі. Пры Арыамаанавым нараджэньні ў засушлівай Арыяне ўпершыню за многія гады прайшла залева. Пакутуючыя грамадзяне паверылі, што хлопчык стане іхнім збавіцелем і будзе ратаваць іх у любых крытычных сытуацыях.
Аднак Арыамаанава мачыха і першая жонка імпэратара Джаранта каралева Наса вельмі зайздросьціць Расе і Арыамаану. У той жа час, як нарадзіўся Арыамаан, яна нарадзіла мутанта-нечалавека, і прадпрымае некалькі спробаў забіць маленькага Арыамаана. Каралева Раса ўсьведамляе, што пакуль Арыамаан жыве ў Тары, жыцьцё ягонае знаходзіцца ў небясьпецы. Яна дае заданьне робату-памочніку Тоба адвезьці дзіця на плянэту Ґурукшэтру, дзе выхаваньнем Арыамаана зоймецца 750-гадовы Гашын, непасрэдны нашчадак вялікага Арыяна. Гашын навучае Арыамаана бою й іншым ведам ваяра. Пераняўшы навуку ад Гашына, Арыамаан атрымлівае адмысловы ваярскі строй, дастаць з куфру якога можна толькі па адбітку Арыамаанавай рукі. Сьпярша Арыамаан наведвае сваю плянэту Тар і даведваецца, што Наса скінула імпэратара Джаранта і пасадзіла на сталец свайго сына паўчалавека-паўзьвяра, а фактычна кіруе сама. Арыамаан знаходзіць бацькоў, якія працуюць нявольнікамі ў шахтах Тару. Пакуль што няздольны адолець узурпатарку, Арыамаан выпраўляецца на іншыя плянэты ў пошуках магутнае зброі — Чандрагаасу, каб зь ейнай дапамогай вярнуць каралеўства[1][4][5]. На шляху яму даводзіцца супрацьстаяць сваёй мачысе Насе, Шукранту, Нараку й іншым злодзеям[2]. Ён таксама сустракае і людзей, якія дапамагаюць яму.
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мукеш Ханна — прынц Арыамаан
- Керан Кумар — Маган Гашын
- Шанці Прыя — Тэджы
- Манджыт Кулар — каралева Наса
- Дып Дхілан — кароль Дэрдан
- Рэшма Модзі — каралева Раса
- Судгір Міту — кароль Джарант
- Дыпак Джэтгі — Магасамант Наарак
- Мурлі Шарма — Сукрант
- Танмай Джагагірдар
- Таракеш Чаўган — каралеўскі сын
- Браўні Парашар — Курбак
- Шану Сабагх
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Aaryamaan — Brahmaand Ka Yoddha (анг.). The Hindu (9 жніўня 2002). Праверана 15 верасьня 2017 г.
- ^ а б в г Aryamaan to go on air from July 14 (анг.). The Hindu (4 ліпеня 2002). Праверана 15 верасьня 2017 г.
- ^ Aryamaan — Brahmaand Ka Yoddha to start telecast from 14 July (анг.) Indian television Праверана 15 верасьня 2017 г.
- ^ а б в PTI. (3 ліпеня 2002) Aryamaan to upstage Shaktimaan (анг.). Times Of India. Праверана 15 верасьня 2017 г.
- ^ а б в Aaryamaan (анг.) An international catalogue of superheroes Праверана 15 верасьня 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Арыямаан — Брагмаанд Ка Ёда (анг.) на сайце IMDb