Артазостра

From Вікіпэдыя
Jump to navigation Jump to search
Артазостра
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 6 стагодзьдзе да н. э.
Памерла: 5 стагодзьдзе да н. э.
Сужэнец: Мардоні[1]
Бацька: Дарый I
Маці: і Артыстона

Артазостра (па-старапэрсыдзку: Arta-zausri) — прадстаўніца дынастыі Ахемэнідаў, дачка Дарыя I і Артыстоны.

Паводле Герадота, была выдадзеная замуж за Мардонія, сына Ґобрыя, незадоўга да таго, як той узначаліў пэрсыдзкае войска ў Тракіі й Македоніі. Магчыма, узгадваецца ў клінапісных таблічках, датаваных 498 да н. э., як «жонка Мардонія, дачка караля», якая атрымала грошы на паездку разам з Мардоніем і Радушнамуей (Ардушнамуей; магчыма жонкай Мардонія). Некаторыя дасьледчыкі лічаць, што Радушнамуя й была той неназванай па імю жонкай Мардонія.

Магчыма, была маці сына Мардонія Артонта.

  1. ^ Любкер Ф. Mardonius // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 826.