Перайсьці да зьместу

Армяне ў Вугоршчыне

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Армяне ў Вугоршчыне (па-вугорску: Örmények) — армянская абшчына, якая жыве ў сучаснай Вугоршчыне. Лічыцца, што ў Вугоршчыне жыве ад 3,5[1] да 30 тысячаў армянаў[2], што складае ня больш чым 0,01% насельніцтва Вугоршчыны. Дзьве траціны армянскай абшчыны пражываюць у Будапэшце і рэгіёне Пэшт.

У Вугоршчыне налічваецца 31 арганізацыя армян, роднай мовай палова з пражываючых лічыць армянскую[1].

З 1924 году ў Вугоршчыне служаць сьвятары Армянскай каталіцкай царквы, а сама царква ладзіць культурныя праграмы пры дапамозе Армянскага культурнага і інфармацыйнага цэнтру ў Будапэшце.

Самі армяне адлічваюць сваю гісторыю ў Вугоршчыне з X—XI стагодзьдзяў[3]. Большасьць сучасных армян прыехалі ў Вугоршчыну пасьля распаду СССР.

Пра армян у сваіх загадах пісаў кароль Ласла IV, які дазволіў ім сяліцца ў гарадах. Самым вядомым армянскім горадам Вугоршчыны быў Самашуйвар (цяпер румынская Герлена), які называўся Армэнаполісам, Армэніерштатам або Айакагакам.