Перайсьці да зьместу

Аркадзь Стругацкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Арка́дзь Ната́навіч Струга́цкі (28 жніўня 1925, Батумі — 12 кастрычніка 1991, Масква) — расейскі, савецкі пісьменьнік, сцэнарыст, перакладчык, які працаваў у суаўтарстве з братам.

Пераклаў з японскай мовы шэраг твораў Акутагавы, Абэ Коба, Нацумэ Сасэка, Нома Хіросі, Сант’ютэя Энцё, сярэднявечны раман «Казаньне пра Ёсіцунэ».

Братамі Стругацкімі пад псэўданімамі С. Беражкоў, С. Віцін, С. Пабедзін былі перакладзеныя з ангельскай раманы А. Нортана, Х. Клемэнта, Дж. Ўіндэма.