Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь
Выгляд
(Перанакіравана з «Апэратыўна-аналітычны цэнтар»)
- Запыт «ААЦ» перанакіроўваецца сюды. Пра царкву глядзіце артыкул «Армянская апостальская царква».
Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь | |
Абрэвіятура | ААЦ |
---|---|
Папярэднік | Дзяржаўны цэнтар бясьпекі інфармацыі пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь |
Дата ўтварэньня | красавік 2008 |
Штаб-кватэра | 220004, г. Менск, вул. Кальварыйская, 17 |
Начальнік | Андрэй Паўлючэнка |
Бюджэт | 12 541 мільён рублёў[1] (2010 год; 4 189 тысячаў $[2]) |
Сайт | oac.gov.by |
Апэратыўна-аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь (ААЦ) — дзяржаўны орган, які зьдзяйсьняе рэгуляваньне дзейнасьці па забесьпячэньні абароны інфармацыі, што ўтрымлівае зьвесткі, якія складаюць дзяржаўную таямніцу Рэспублікі Беларусь або іншыя зьвесткі, што ахоўваюцца ў адпаведнасьці з заканадаўствам, ад уцечкі па тэхнічных каналах, несанкцыянаваных і ненаўмысных узьдзеяньняў.
Задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- вызначае прыярытэтныя напрамкі тэхнічнай абароны інфармацыі, якая ўтрымлівае зьвесткі, што складаюць дзяржаўную таямніцу, або іншыя зьвесткі, што ахоўваюцца ў адпаведнасьці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- каардынуе дзейнасьць па тэхнічнай абароне інфармацыі;
- арганізуе і рэалізуе ў межах сваіх паўнамоцтваў кантроль за дзейнасьцю па забесьпячэньні тэхнічнай абароны інфармацыі;
- удзельнічае ў распрацоўцы праектаў нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
- арганізуе і зьдзяйсьняе сэртыфікацыю, экспэртызу, атэстацыю і ліцэнзаваньне ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
- забясьпечвае бясьпеку сайту прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь;
- забясьпечвае пэўнасьць шляхам правядзеньня экспэртызы розыгрышаў накладаў лятарэяў;
- зьдзяйсьняе іншыя паўнамоцтвы ў адпаведнасьці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь[3].
Функцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- збор, абагульненьне і аналіз інфармацыі ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
- падрыхтоўка інфармацыйных, інфармацыйна-даведачных, аналітычных і прагнозных дакумэнтаў, іншых матэрыялаў па пытаньнях тэхнічнай абароны інфармацыі;
- вызначэньне прыярытэтных кірункаў тэхнічнай абароны інфармацыі;
- зьдзяйсьненьне каардынацыі дзейнасьці па тэхнічнай абароне інфармацыі інфармацыйна-аналітычных сетак, комплексаў тэхнічных сродкаў, базаў зьвестак, інфармацыйных сыстэмаў, сыстэмаў сувязі і кіраваньня дзяржаўных органаў;
- арганізацыя і правядзеньне працаў па тэхнічнай абароне інфармацыі і рэгістрацыі імёнаў у нацыянальным сэгмэнце сеткі Інтэрнэт;
- падрыхтоўка праектаў нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
- зьдзяйсьненьне функцыяў заказьніка дзяржаўных і галіновых навукова-тэхнічных праграмаў, удзел у распрацоўцы і ўзгадненьні праектаў дзяржаўных стандартаў, арганізацыя і правядзеньне навукова-дасьледчых і вопытна-канструктарскіх працаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
- кіраўніцтва дзейнасьцю Навукова-вытворчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Навукова-дасьледчы інстытут тэхнічнай абароны інфармацыі»;
- правядзеньне працаў з выкарыстаньнем актыўных сродкаў супрацьдзеяньня тэхнічным выведкам;
- арганізацыя і правядзеньне ў межах сваёй кампэтэнцыі працаў па тэхнічнай абароне інфармацыі крыптаграфічнымі мэтадамі, у тым ліку з выкарыстаньнем электроннага лічбавага подпісу;
- зьдзяйсьненьне ў межах сваіх паўнамоцтваў кантролю дзейнасьці па забесьпячэньні тэхнічнай абароны інфармацыі ў дзяржаўных органах, арганізацыях незалежна ад арганізацыйна-прававых формаў і формаў уласнасьці;
- зьдзяйсьненьне ліцэнзаваньня дзейнасьці ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
- правядзеньне па заяўках органаў дзяржаўнага кіраваньня і арганізацыяў экспэртызы тэхнічных сродкаў абароны інфармацыі і па пытаньнях, зьвязаных з забесьпячэньнем бясьпекі інфармацыйных сыстэмаў;
- правядзеньне працаў па атэстацыі дзяржаўных інфармацыйных сыстэмаў і сэртыфікацыі сродкаў тэхнічнай абароны інфармацыі;
- правядзеньне ў межах сваёй кампэтэнцыі кантролю выпраменьваючых радыёэлектронных сродкаў, дасяжных тэхнічным сродкам выведкі, з мэтаю выкрыцьця і ўстараненьня каналаў уцечкі ахоўванай паводле заканадаўства інфармацыі;
- удзел у міжведамасных рабочых групах, часовых творчых калектывах і іншых органах для вырашэньня пытаньняў тэхнічнай абароны інфармацыі;
- аказаньне на дагаворнай аснове ўласьнікам, уладальнікам, карыстальнікам інфармацыі паслугаў па яе тэхнічнай абароне;
- удзел у арганізацыі тэхнічнай абароны інфармацыі пры зьдзяйсьненьні супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь з замежнымі дзяржавамі;
- мэтадычнае кіраўніцтва падрыхтоўкай, павышэньнем кваліфікацыі і перападрыхтоўкай адмыслоўцаў у галіне тэхнічнай абароны інфармацыі;
- арганізацыя і правядзеньне канфэрэнцыяў і сэмінараў, у тым ліку міжнародных, па пытаньнях тэхнічнай абароны інфармацыі;
- зьдзяйсьненьне ва ўсталяваным парадку і ў межах сваёй кампэтэнцыі ўзаемадзеяньня зь дзяржаўнымі органамі ў мэтах атрыманьня інфармацыі па тэхнічнай абароне інфармацыі;
- падрыхтоўка прапановаў па міжнародным супрацоўніцтве ў галіне тэхнічнай абароны інфармацыі[3].
Крыніцы і заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2010 год (рас.). Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь (27 сьнежня 2010). Праверана 12 сьнежня 2011 г.
- ^ Зьвесткі аб сярэднеўзважаным курсе беларускага рубля да замежных валютаў на валютным рынку Рэспублікі Беларусь за 2010 год. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. — Паводле сярэднегадавое цаны (2993,74) набыцьця даляра. Праверана 12 сьнежня 2011 г.
- ^ а б Информация о Центре (рас.). Апэратыўна-аналітычны цэнтар. Праверана 9 траўня 2011 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйная бачына (рас.)