Аповесьць пра Скандэрбэга
Апо́весьць пра Ска́ндэрбэга — помнік перакладной беларускай літаратуры пачатку XVII стагодзьдзя, напісаны на старабеларускай мове. Матэрыялам для аповесьці паслужыла гісторыя нацыянальнай вызвольнай барацьбы альбанцаў пад кіраўніцтвам Георга Кастрыёці, званага Скандэрбэгам (1405—1468), супраць турэцкага панаваньня.
Беларускі пераклад «Аповесьці пра Скандэрбэга» базуецца на працы польскага гісторыка Марціна Бельскага «Хроніка ўсяго сьвету» (1551), разьдзелу «Пра Скандэрбэга Македона, альбанскага князя». Беларускі варыянт ня ёсьць дакладным перакладам, а хутчэй пераказам. У параўнаньні з польскай першакрыніцай аповесьць «дэмакратызаваная»: Скандэрбэг у барацьбе з туркамі абапіраецца не на фэадалаў, а на народ, і гуманна ставіцца да мірнага турэцкага насельніцтва.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Расейскі пераклад аповесьці (Повесть о Скандербеге. М. Изд. Наука. 1957)