Перайсьці да зьместу

Аповесьць пра Баву

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Апо́весьць пра Баву» — рыцарскі раман, твор перакладной старабеларускай літаратуры XVI стагодзьдзя. Зьяўляецца часткай гэтак званага Познанскага зборніку. Аўтар перакладу невядомы. Дасьледчыкі лічаць, што пераклад узьнік у шляхецкім асяродзьдзі на Наваградчыне. Зьместам, сюжэтам і кампазыцыйнымі асаблівасьцямі твор сягае да адной з частак італьянскага цыклічнага рамана XV стагодзьдзя «Каралевічы Францыі», што апавядае пра Бувэ з Антону(d). Што праўда, старабеларуская вэрсія твору значна блізкая да франкаітальянскай народнай паэмы пра Buovo, якая, імаверна, была знаёма перакладчыку ў невядомай сёньня паўднёваславянскай апрацоўцы. У Познанскім зборніку твор меў асобны загаловак «Исторыя о княжати Кгвидоне». Старабеларуская вэрсія захавала асноўныя рысы італьянскіх узораў, дапусьціўшы нязначныя адхіленьні ад іх.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]