Апатытавыя руды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Апатытавыя руды — прыродныя мінэральныя агрэгаты, у якіх ёсьць апатыт у колькасьцях і формах, што адпавядаюць умовам прамысловай перапрацоўкі. Найбольшае прамысловае значэньне маюць радовішчы зьвязаныя з магматычнымі пародамі.

Найбольшыя запасы апатытавых руд у Расеі, Бразыліі, ПАР, Фінляндыі.

Апатытавыя руды выкарыстоўваюцца для вытворчасьці фосфарных угнаеньняў, фосфарнай кіслаты і яе соляў, а таксама ў мэталюргіі, шкляной і керамічнай прамысловасьці.