Аніс Ананенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Аніс Ананенка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся29 лістапада 1985 (38 гадоў)
Жлобін
ГрамадзянстваБеларусь
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыябег на 800 м

Аніс Ананенка (нарадзіўся 29 лістапада 1985 году, Жлобін) — беларускі лёгкаатлет (бег на 800 м). Шматразовы чэмпіён Беларусі.

Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў бегу на 800 м (у кваліфікацыі заняў 43-е месца і ў паўфінал ня трапіў)[1], але ў 2019 годзе гэты вынік быў ануляваны праз парушэньне антыдопінгавых правілаў[2].

Дыскваліфікацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

14 ліпеня 2015 году быў дыскваліфікаваны на 4 гады за допінг, дыскваліфікацыя адлічваецца з 16 чэрвеня 2015 году[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аніс Ананенкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў