АніБел
| АніБел або AniBel | |
| Тып | арганізацыя |
|---|---|
| Даступныя мовы | беларуская (альтэрнатыўны правапіс) |
| Пачатак працы | 2017 (запуск сайта) |
| Камэрцыйны? | не |
| Рэгістрацыя | ёсьць, не абавязковая |
| Актуальны стан | дзейны |
| Старонка ў сеціве | |
АніБел[1] — перакладніцкая каманда ў сеціве, яна дае магчымасьць бясплатна глядзець мастацкія стужкі і іншыя стужкі.
Старонка ў сеціве ўзьнікла прыблізна ў 2017 году[2]. Галоўная задача — распаўсюджаньне японскіх мультфільмаў: манга, анімэ і інш. Іх дзеляць на тры галіны дзейнасьці:
- Белманга — пераклад мангі на беларускую мову
- Ўчан — стварэньне разважальнага зьместу
- АніБел — субтытры для дзіва
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]Падыход да перакладу
[рэдагаваць | рэдагаваць]Асноўны прынцып перакладу: галоўнае перакласьці. Пераклад вядзецца з зручнай мовы перакладчыку (звычайна гэта расейская і ангельская). Усе пераклады публікуюцца на сайце каманды.
Супраца і адносіны зь іншымі перакладніцкімі ініцыятывамі
[рэдагаваць | рэдагаваць]АніБел не супрацоўнічае зь іншымі перакладніцкімі камандамі. Выключэньне: праекты, якія былі заснаваныя ўдзельнікамі АніБел (напрыклад Мой родны гук, заснавальнік: Kambeg) або перакладчык знаёмы з кіраўніцтвам АніБел.
Унёсак
[рэдагаваць | рэдагаваць]АніБел быў прарывам у беларускамоўнай перакладніцкай дзейнасьці і новым этапам у беларускамоўнай перакладніцкай галіне. Яны першыя і адзіныя, хто пачаў перакладаць мастацкія творы ў момант выхаду.